Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

ПолІкультурнае выхаванне як адзІн з Інавацыйных напрамкаЎ выхавання

Адной з прыярытэтных педагагічных праблем, якія стаяць перад

сусветнай цывілізацыяй, становіцца праблема арганізацыі полікультурнага выхавання. Цікавасць да полікультурнага выхавання абумоўлена пашырэннем міжнароднага супрацоўніцтва, узмацненнем барацьбы этнічных і расавых мяншынстваў за свае правы ў згуртаваннях з поліэтнічным складам, садзейнічае вырашэнню міжнацыянальных і міжканфесійных  канфліктаў.

Паняцце полікультурнае выхаванне атрымала распаўсюджанне

ў сусветнай педагогіцы з 1960-х гадоў. Адно з першых нарматыўных вызначэнняў дадзена ў 1977 годзе – ―… выхаванне, якое ўключае арганізацыю і змест педагагічнага працэсу, у якім пададзены дзве ці больш культур, адрозніваюцца па моўнай, этнічнай, нацыянальнай ці расавай прыкмеце‖. Вучонымі разглядаюцца сутнасць, мэты, задачы, асноўныя катэгорыі полікультурнага выхавання; тыпы этнічнай ідэнтычнасці, сутнасць этнічнага самаразумення, прычыны міжнацыянальных напружанняў, умовы фарміравання талерантнасці ў сферы міжэтнічных адносін.

Станаўленне айчыннага полікультурнага выхавання прыйшлося на другую палову ХХ стагоддзя. Гэта выклікана ростам глабалізацыі,

узмацненнем працэсаў узаемапранікнення, сутыкненнем культур і каштоўнасных  прырытэтаў,  тэндэнцый  да  збліжэння  і  стварэння

адзіных прастораў.

Змест полікультурнага выхавання  мае наступныя арыенціры: сацыякультурная ідэнтыфікацыя асобы; засваенне сістэмы паняццяў і ўяўленняў   пра   полікультурнае   асяроддзе;   выхаванне   станоўчых адносін да культурнага акружэння; развіццѐ навыкаў сацыяльных зносін.

Полікультурнае выхаванне як адно з інавацыйных напрамкаў выхавання ставіць сваѐй мэтай далучэнне моладзі да нацыянальных і сусветных культур. З улікам інтэрнацыяналізацыі ўсіх сфер дзейнасці

актуальнасць полікультурнага выхавання моладзі значна ўзрастае.

Важнейшым  кампанентам  полікультурнага  выхавання з‘яўляецца фарміраванне ў моладзі культуры міру, бо цэнтральная праблема,   якая   стаіць   перад   чалавецтвам,   з‘яўляецца   праблема

ўдасканалення ўзаемаадносін людзей. Задача скасавання войн з жыц- ця грамадства застаецца прыярытэтнай для чалавецтва ў цэлым.

 

УДК 811.161.1‘06:371.64/.69(075.4–054.6)

Т. В. Жуковская, преп. (БГТУ, г. Минск)