Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

Прыёмы экспрэсІЎнага сІнтаксІсу Ў “казках жыцця” якуба коласа

Зварот да        аналізу            ролі     і           месца  экспрэсіўных сінтаксічных

канструкцый  у  прозе  Якуба  Коласа  абумоўлены  некалькімі прычынамі. Па-першае, даследаванне сінтаксічных сродкаў, якія дазваляюць эстэтычна і псіхалагічна ўздзейнічаць на рэцыпіента, – актуальная праблема сучаснай лінгвістыкі. Па-другое, у айчынным мовазнаўстве пакуль адсутнічаюць працы, у якіх бы давалася ацэнка ролі творчасці Якуба Коласа ў працэсе фарміравання сістэмы сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Пры скразным аналізе сінтаксічнага ладу цыкла філасофска- алегарычных твораў ―Казкі жыцця‖ было выяўлена, што адметную ролю ў іх мастацкім кантэксце адыгрываюць такія прыѐмы, як экспрэсіўна-стылістычны падзел на абзацы (у прыватнасці, вылучэнне ў самастойныя міні-абзацы асобных сказаў звышфразавага адзінства) і сінтаксічны паралелізм (у спалучэнні з лексічным паўторам).

Выкарыстаннем міні-абзацаў пісьменнік вырашае разнастайныя мастацкія задачы: 1) у творах, дзе адсутнічае выразна акрэсленая аўтарская пазіцыя, фінальнымі монаабзацамі аўтар падштурхоўвае чытача да роздуму, засяроджваючы ўвагу на праблемных пытаннях, якія неабходна асэнсаваць самастойна (―Балотны агонь‖, ―Што лепей‖

і інш.); 2) фінальным сказам-абзацам пісьменнік нярэдка афармляе галоўную  думку,  асноўную  ідэю  твора;  выказванне,  вынесенае  ў

самастойны сказ-абзац і змешчанае ў абсалютным канцы твора, набывае дадатковую сэнсавую нагрузку і афарыстычнае гучанне (―Чыя праўда?‖, ―Што яны страцілі?‖ і інш.); 3) вынясеннем у самастойныя абзацы пытальных сказаў пісьменнік уносіць паўзу у паведамленне, што садзейнічае стварэнню эфекта прысутнасці апавядальніка (―Адзіновае дрэва‖, ―Над прасторамі зямлі‖ і інш.).

Сінтаксічна паралельныя канструкцыі ў ―Казках жыцця‖ ўжываюцца ў камбінацыі з лексічнымі паўторамі (анафарай, сімплакай):  І  была  ў  гэтага  лесу  нейкая  мара,  поўная  хараства,

нейкая патайная думка, поўная чараў, і нейкае невыразнае чаканне чагось вельмі важнага і значнага (―Гусі‖). У кантэксце ―казак‖ паралелізм выкарыстоўваецца: 1) для выражэння эмацыянальнага зместу паведамлення (падкрэслівае узрушанасць аўтара-апавядальніка

ці хваляванне персанажаў); 2) для аб‘яднання асобных частак выказвання ў кантэкстах з разгорнутымі характарыстыкамі прадметаў, з‘яў (дазваляе аб‘яднаць ў адзінае цэлае асобныя штрыхі апісання).

 

 

УДК 37.017.4:001.895

Р. В. Міксюк, ст. выкл. (БДТУ, г. Мінск)