Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

АрганІзацыя працы з творчымІ студэнтамІ Ў лІтаратурным клубе “ветлІца‖

Адораная асоба – гэта той патэнцыял, які будзе садзейнічаць

роск-віту нацыі ў новых умовах развіцця краіны. Чалавецтва жыло б

ад-настайным,  шэрым  жыццѐм,  калі  б  не  з‗яўляліся  ў  ім  творчыя асобы, якія нясуць свае новыя ідэі, што змяняюць і ўпрыгожваюць свет. Таму важна знайсці адораных студэнтаў і пастарацца наладзіць з імі кантакт і развіваць талент, прыцягваючы да навуковай і творчай працы не толькі падчас працэсу навучання, але і ў пазааўдыторны час у клубах па інтарэсах.

У  БДТУ  ужо  15  год  працуе  літаратурны  клуб  ―Ветліца‖,  які арга-нізаваны пры кафедры беларускай мовы. Мэтай клуба з‘яўляецца развіццѐ творчай актыўнасці студэнтаў, фарміраванне высокамаральнай, усебакова развітай асобы.

Нарматыўна-прававой базай арганізацыі работы з адоранымі студэнтамі з‘яўляюцца Законы ―Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь‖,

―Аб агульных пачатках дзяржаўнай маладзѐжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь‖, канцэпцыі адукацыі і выхавання ў Беларусі, Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нарматыўныя акты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Місія БДТУ, комплексны план выхаваўчай працы кафедры беларускай мовы.

На       падставе         нарматыўна-прававых          дакументаў    створана

―Палажэнне  аб  літаратурным  клубе  ―Ветліца‖,  штогод  складаецца план  работы  клуба  на  навучальны  год,  які  імкнецца  вызначыць

асноўныя     накірункі     працы,     запланаваць     найбольш     значныя

мерапрыемствы і г. д.

Сістэма работы з адоранай моладдзю мае чатыры ступені: І – выяўленне, пошук, адбор таленавітых студэнтаў;

ІІ – развіццѐ іх творчых здольнасцей;

ІІІ – прыцягненне студэнтаў да грамадска-карыснай дзейнасці; ІV – прапаганда творчых дасягненняў.

Клуб   стараецца       адкрываць      як        мага    больш новых імѐнаў,

падштурхоўваючы маладых творцаў да напісання   новых вершаў і публікацый іх твораў у альманаху і ў сродках масавай інфармацыі.

Дзейнасць клуба шматгранная. Гэта пасяджэнні, сустрэчы з пісьменнікамі, знакамітымі людзьмі, артыстамі, музыкантамі,   удзел у

канферэнцыях, выставах, конкурсах, акцыі міласэрнасці, экскурсіі, прафарыентацыя, літаратурная вучоба, канцэртная дзейнасць.

 

 

УДК 378.016(075.4–054.6)

Т. А. Козлякова, ст. преп. (БГТУ, г. Минск)