Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

РэгІянальны патрыятызм як кампанент грамадзянскага выхавання

Кіраўніцтвам краіны            неаднаразова падкрэслівалася,        што

ідэалогія беларускай дзяржавы грунтуецца на любові да сваѐй зямлі, павазе да людзей і гонары за сваю дзяржаву. Гэта і ѐсць ідэалогія пат- рыятызму. А вытокі яе ў гістарычнай памяці народа, якая захоўвае нашу мараль, наш лад жыцця, традыцыі, светабачанне.

Кожны рэгіѐн Беларусі мае сваю краязнаўчую адметнасць, абумоўленую  яго  прыродай,  гісторыяй  і  культурай.  Менавіта  праз

пазнанне малой радзімы студэнцкая моладзь вучыцца любіць радзіму і

цаніць яе культурна-этнаграфічную разнастайнасць. Праз мясцовы патрыятызм выхоўваецца бачанне тых сувязяў, якія аб‘ядноўваюць беларускі народ у дружную і працавітую сям‘ю.

Асноўным кампанентам сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання з‘яўляецца арганізацыя творчай працы студэнтаў па папулярызацыі мясцовай культуры. На кафедры беларускай філалогіі

БДТУ распрацавана метадычнае забеспячэнне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі ў навучанні і выхаванні. На аснове шматлікіх творчых і навуковых студэнцкіх работ створаны шэраг праектаў па павышэнні турыстычнай прывабнасці паасобных рэгіѐнаў. Практычная каштоўнасць  творчай  актыўнасці  студэнтаў  справядліва ацэнена на

рэспубліканскім і ўніверсітэцкім ўзроўнях.

Такое разуменне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вышэйшай школе  дапамагае  студэнцкай  моладзі  спазнаць  сябе  праз  культуру,

сфарміраваць уласнае культурнае аблічча. Праз светапогляд народа,

яго гісторыю, філасофію і мараль будучыя спецыялісты пашыраюць веды пра наш край, яго адметнасць, лад жыцця, характар і менталітэт. Уменне папулярызаваць сваю радзіму за мяжой і годна прадстаўляць яе  на  сусветнай  арэне  закладаецца  менавіта  на  роднай  зямлі  праз

грунтоўнае ўсведамленне гісторыка-краязнаўчай адметнасці сваѐй ма- лой радзімы.

Такім  чынам,  усведамленне  самакаштоўнасці  і  ўнікальнасці

рэгіѐнаў Беларусі, разуменне грамадскага значэння мясцовай культу- ры дазваляе выхоўваць такі тып асобы, які валодае мовай як сістэмай захавання і перадачы духоўна-маральных каштоўнасцяў нацыі. Дзя- куючы гэтаму кафедра беларускай філалогіі БДТУ напаўняе наву- чальную і выхаваўчую працу глыбока патрыятычным зместам і духоўнасцю.

 

 

УДК 801.931

Т. М. Федарцова, канд. філал. навук, дац. (БДТУ, г. Мінск)