Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

Рэфармацыйныя І рэвалюцыйныя змены на беларусІ  (сакавІк–кастрычнІк 1917 г.)

27 лютага 1917 г. у Петраградзе перамагло паўстанне рабочых і

салдат. 2 сакавіка, пасля адрачэння Мікалая ІІ ад трона Часовы ўрад сканцэнтраваў у сваіх руках вышэйшую заканадаўчую і выканаўчую ўладу.  3 сакавіка ўрадавая Дэкларацыя абвясціла амністыю па палі- тычных і рэлігійных справах, палітычныя свабоды, скасаванне паліцыі і жандармерыі. На Беларусі выкарыстання рэвалюцыйных захадаў практычна не спатрэбілася. Пасля скасавання інстытуту губернатараў

і земскіх начальнікаў мясцовая ўлада перадавалася камісарам Часо- вага ўрада. Земскія і гарадскія самакіраванні папаўняліся прадстаўні- камі «дэмакратычных элементаў». Расійскае грамадства набыло маг- чымасць вырашэння ўсіх праблем мірных шляхам, праз Устаноўчы сход, скліканне якога меркавалася здзейсніць пасля заканчэння вайны.

Пастановы ўрада аб заснаванні харчовых камітэтаў, перадачы хлеба ў распараджэнне дзяржавы і «Аб ахове пасеваў» выклікалі пад- трымку ўсяго грамадства. Заснаваным 21 красавіка зямельным камі- тэтам ставілася ў абавязак падрыхтоўка да аграрнай рэформы. У мэтах паляпшэння становішча рабочага класу міністр А. І. Гучкоў увѐў на дзяржаўных абарончых заводах 8-гадзінны працоўны дзень. Неўзабаве

такі парадак зрабіўся нормай і для працоўных усіх прадпрыемстваў. У сакавіку-красавіку па ініцыятыве ўрада распачалася дэмакратыза- цыя арміі, якая ставіла на мэце павышэнне яе баяздольнасці.

Пасля склікання ўсерасійскіх з‘ездаў Саветаў іх дзейнасць пай- шла ў рэчышчы праграм сацыялістычных партый, а не патрэб усяго грамадства. У грамадскую думку ўкараняліся класавыя ацэнкі складу і палітыкі Часовага ўрада.  Наданне зямельным камітэтам права распа- раджэння зямлѐю ператварыла іх у сродак ажыццяўлення эсэрамі сваѐй аграрнай палітыкі, таму падрыхтоўка да аграрнай рэформы стала вы- ходзіць з-пад кантролю ўрада. Сяляне адмаўляліся прадаваць прадукты новага ўраджаю па «цвѐрдым кошце». Палітыка Часовага ўрада і сал- дацкіх камітэтаў падарвалі баяздольнасць арміі, а справакаваны А. Ке-

ранскім мяцеж генерала Л. Карнілава яшчэ больш пагоршыў яе стан.

Нягледзячы на цяжкое сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, узрастанне анархічных працэсаў на фронце і ў тыле, зніжэнне аўтарытэту Часовага ўрада, грамадзяне рэспублікі, у тым ліку жыхары Беларусі, усведамлялі пагрозу страты дэмакратычных заваѐў, небяспе- ку грамадзянскай вайны і звязвалі свае спадзяванні на пераадоленне крызісу не з чарговай рэвалюцыяй, а з Устаноўчым сходам.

 

УДК 37.011.31-051 «185/19»

В. М. Острога, канд. ист. наук, доц. (БГТУ, г. Минск)