Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

Праблема вялІкага княства лІтоЎскага Ў гІстарыяграфІІ  д. п. хІх – п. хх ст.

Важнае месца ў гістарыяграфіі д.п. ХІХ – п.п. ХХ стст. займала

праблема дзяржаўнасці на беларускіх землях і, у тым ліку, праблема

Вялікага княства Літоўскага.

Першымі да вывучэння гэтага пытання звярнуліся прадстаўнікі ўрадавага лагера. Іх цікавасць да мінулага Беларусі асабліва ўзрасла пасля  падаўлення  паўстання  1863-1864  гг.,  калі  перад  гісторыкамі была пастаўлена задача аргументавана даказаць, што беларусы ніколі раней   не   мелі   сваѐй   уласнай   дзяржаўнасці   і,   што   ўключэнне

беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі з‘яўляецца актам гістарычнай справядлівасці. Паказальнымі ў гэтым плане з‘яўляюцца працы І. Бяляева, П. Бранцава і П. Бацюшкава.

Такі аднабокі падыход паспрабавалі згладзіць прадстаўнікі ліберальнага накірунку.  Сярод іх можна  назваць перш за ўсѐ  М. Любаўскага і І. Лапа. М.Любаўскі падкрэсліваў, што гісторыя ВКЛ

з‘яўлялася непасрэдным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, бо літоўска- руская дзяржава захавала значна больш традыцый  і рыс Кіеўскага перыяду, чым Русь Уладзіміра-Суздальская, якая будавала сваѐ жыццѐ на  новых  пачатках,  што  склаліся  пад  уплывам  мангола-татарскага

нашэсця. Важнае месца Вялікае княства Літоўскае займала ў працах пачынальнікаў беларускай нацыянальнай гістарыягрвфіі М. Доўнар- Запольскага, У. Пічэты і В. Ластоўскага. Гэтыя гісторыкі ўпершыню

паспрабавалі  зірнуць  на  гісторыю Бекларусі  з  нацыянальныхб пазіцый. Яны падкрэслівалі, што дзяржаўнасць Беларусі мае шматвекавую гісторыю і Вялікае княства Літоўскае стала важнейшым этапам на шляху яе станаўлення.

Такім чынам, ацэнка месца і ролі Вялікага княства Літоўскага ў беларускай   гісторыі   цалкам   залежыла   ад   таго   да   якога   лагеру

аднасіўся     той     ці     іншы     гісторык.     Прадстаўнікі     афіцыйна-

клерыкальнага   лагеру   разглядалі   ВКЛ   выключна   як   дзяржаву

Літоўскіх феадалаў, якая ўзнікла ў выніку заваявання ўсходнеславянскіх  зямель  літоўцамі. Гісторыкі ліберальнага накірунку лічылі ВКЛ літоўска-рускай дзяржавай у якой славянскі элемент адыгрываў вельмі важную ролю. І, нарэшце, прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычнага накірунку бачылі ў Вялікім   княстве Літоўскім элементы менавіта беларускай дзяржавы, у межах якой канчаткова злажыўся самастойны беларускі этнас.

 

 

УДК 338.436-057.2 ―1970/1980‖

Н. М. Якуш, канд. гіст. навук, дац.

(БДТУ, г. Мінск)