Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

УзаемаадносІны вялІкага княства лІтоЎскага з навасІльска-адоеЎскІм княствам

 У XV ст. Прадстаўлены артыкул прысвечаны адносінам Вялікага Княства

Літоўскага з Навасільска-Адоеўскім княствам у XV ст. Аўтар дае агульную характарыстыку становішча вярхоўскіх княстваў у перыяд іх залежнасці ад літоўскіх гаспадароў. Асноўны акцэнт зроблены на інфармацыі з новай крыніцы, нядаўна ўведзенай у навуковы ўжытак – даканчання паміж вялікім князем літоўскім Казімірам і Навасільскім і Адоеўскім князем Міхаілам Іванавічам 1481 г. Гэты дакумент, які прадстаўляе сабой арыгінальны пергаментны рукапіс з Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, істотна ўзбагачае нашыя веды па гісторыі вярхоўскіх князѐў др. пал. XV ст. У 1427 г. Навасільскія князі, якія раней служылі Маскве, былі прынятыя на службу вялікім князем літоўскім Вітаўтам і заставаліся васаламі літоўскіх гаспадароў да 70–80 гг. XV ст. Аднак яны працягвалі захоўваць даволі высокую ступень  самастойнасці  і  адасобленасці  ад  Вялікага  Княства Літоўскага, а іх адносіны з віленскім дваром афармляліся дамовамі («докончаниями»). Да нашага часу дайшлі тэксты трох даканчанняў:

1442, 1459, і 1483 гг. У кожным з іх з аднаго боку выступае кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір, які прымае на службу Фѐдара

Львовіча  Варатынскага  –  у  1442 г,  Івана  Юр‘евіча  Адаеўскага  з

«братаничы» (пляменнікамі) Бялѐўскімі – у 1459 г., і сыноў вышэй згаданага Фѐдара Львовіча Дзмітрыя і Сямѐна з іх пляменнікам Іванам

Міхайлавічам  –   у  1483 г.  Усе  тры  пагадненні   былі  вядомыя  і апублікаваныя  яшчэ  ў  сярэдзіне  XIX ст.,  пасля  чаго  неаднаразова перавыдаваліся. Нядаўна ў навуковы ўжытак была ўведўзена новая крыніца: даканчанне паміж каралѐм польскім і вялікім князем літоўскім Казімірам і «Навасільскім і Адоеўскім» князем Міхаілам Іванавічам ад 26 студзеня 1481 г. Апошні выступае ад імені свайго

брата Фѐдара і пляменніка Івана Васільевіча. Было ўстаноўлена, што

Міхаіл і Фѐдар Іванавічы – гэта сыны Івана Юр‘евіча Адоеўскага, які прысягнуў Казіміру ў 1459 г., а Іван Васільевіч –  нашчадак Бялѐўскіх

князѐў, якія выступалі на баку Івана Юр‘евіча ў даканчанні 1459 г.

Такім чынам, адносіны навасільскіх і адоеўскіх князѐў з віленскім дваром афармляліся пагадненнямі, якія аднаўляліся кожным новым пакаленнем. Даканчанне 1481 г. пацвярджае гэта назіранне, а

таксама дае нам новыя дадзеныя па гісторыі Навасільска-Адоеўскага княства і яго адносінаў з Вялікім Княствам Літоўскім.

 

 

УДК 930(476)(477)

В. У. Коваль, канд. гіст. навук, асіст.

(БДТУ, г. Мінск)