Издательское дело и полиграфия - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

СІнтаксІчная неадназначнасць І яе тыпы

Інфармацыйнай каштоўнасць тэксту залежыць ад матываванасці

камунікатыўных адзінак — сказаў, унутраная форма якіх з’яўляецца структурнай.  Як  адзначаў,  Б. Плотнікаў:  «Адным  з  істотных  праяў

структурнай  матываванасці  сказа  служыць  парадак  следавання  або

размяшчэння яго кампанентаў» [1, с. 118],  які можа прывесці да двух- сэнсоўнасці і спарадзіць сінтаксічную аманімію — з’яву, «калі ў сказе ўзнікае пабочнае значэнне (змест), не прадугледжанае аўтарам і вык- ліканае сінтаксічнымі сродкамі» [2, с. 7]. Рэдактары і навукоўцы да сінтаксічных сродкаў, якія выклікаюць двухсэнсоўнасць у сказе, адно-

сяць: 1) парадак размяшчэння слоў пры канструяванні сказа; 2) рознае чляненне сказа на складовыя часткі; 3) няправільнае ўстанаўленне сін- таксічных сувязей паміж членамі сказа; 4) аманімічнасць канструкцый, па якіх будуецца сказ; 5) сукупнасць пералічаных фактараў.

Большасць      даследчыкаў  сінтаксічнай   аманіміі          (А. Г. Шчэпін, В. У. Вінаградаў,                 А. Я. Міхневіч,        М. П. Калеснікаў,                  Б. С. Мучнік,

Б. Ю. Норман і інш.) перакананы, што сінтаксічная аманімія — увогуле з’ява  адмоўная,  бо,  дапускаючы  магчымасць  дваякага  тлумачэння адной і той жа сінтаксічнай адзінкі, у прыватнасці сказа, прыводзіць да грубых стылістычных памылак, якія ўводзяць чытача ў зман.

На  сѐння  існуе  дзве  класіфікацыі  аманімічных  канструкцый.

Першую распрацаваў рускі даследчык М. П. Калеснікаў, які разгле- дзеў розныя віды сінтаксічнай аманіміі ў простым сказе (напрыклад, аманімія сказаў з уключанымі словамі, двучленная парадыгматычная аманімія, аманімічныя сказы-тоеснасці, парадыгматыка-сінтаксічная аманімія і інш.). У беларускім мовазнаўстве апісанню аманімічных адзінак тэксту прысвечана значная частка манаграфіі А. Я. Міхневіча, у якой аўтар даў толькі агульную характарыстыку сінтаксічнай амані- міі, абазначыў чатыры яе тыпы (лінейна-пашыральны тып, другі тып, катэгарызацыйны тып, трансфармацыйна-катэгарызацыйны тып).

Далей  у  артыкуле  разглядаюцца  асноўныя  тыпы  сінтаксічнай неадназначнасці,  выяўленыя  намі  на  базе  беларускамоўнага  матэ-

рыялу, з улікам класіфікацый даследчыкаў.

ЛІТАРАТУРА

1 Плотников, Б. А. О форме и содержании в языке / Б. А. Плотни-

ков. – Минск : Выш. шк., 1989.

2 Колесников,   Н. П.   Синтаксическая   омонимия   в   простом предложении/ Н. П. Колесников. – Ростов н/Д : Изд-во Ростовского ун- та, 1981.

 

УДК 655.5

Ю. Ф. Шпаковский, канд. филол. наук, доц.; М. М. Невдах, асп.;

М. А. Зильберглейт, д-р хим. наук, проф. (БГТУ, г. Минск)