Издательское дело и полиграфия - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

Рэдактарская ацэнка зместу мастацкага твора для дзяцей

Мэта даследавання — ахарактарызааць патрабаванні да зместу

мастацкага твора для дзяцей на прыкладзе сучаснай беларускай літаратуры. Ацэньваючы змест дзіцячага твора, рэдактар вызначае:

- актуальнасць тэматыкі і праблематыкі для чытача;

- адпаведнасць тэксту патрабаванню мастацкай праўды;

- наяўнасць выхаваўчага і (ці) пазнавальнага аспектаў зместу;

- адпаведнасць  тэксту  псіхалагічным  асаблівасцям  дзіцячага ўспрымання кнігі на пэўным узроставым этапе;

- адэкватнасць эмацыянальнага ўздзеяння твора на чытача.

Для пацверджання тэарэтычных палажэнняў праводзіўся аналіз розных аспектаў зместу такіх выданняў: «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаѐміцца» (склад. М. Н. Мінзер, «Літаратура і Мастацтва», 2011 г.);

«Таямніца закінутай хаты» (аўтар А. Масла, «Мастацкая літаратура»,

2005 г.); «Сказка про Дика, которого нарисовали» (аўтар А. Папова,

«Пачатковая  школа»,  2010  г.);  «Друзья  из  дома  буквой  Г»  (аўтар Г. Лео, ААА «Белпринт», 2008 г.); «Путешествие в подземный мир» (ГУКПП «Гроднаводаканал», 2008 г.) і інш.

Аналіз паказаў, што не ўсе творы адпавядаюць патрабаванням

да зместу. Найчасцей рэдактарскія заўвагі тычацца неадпаведнасці зместу псіхалагічным асаблівасцям чытачоў пэўнага ўзросту. Боль- шую частку заўваг выклікаюць кнігі невялікіх выдавецтваў, матэры- яльныя і кадравыя магчымасці якіх абмяжоўваюць узровень якасці кніжнай прадукцыі. Недапушчальным у дзіцячай літаратуры, на нашу думку, з’яўляецца і выпуск твораў у аўтарскай рэдакцыі.

Пры гэтым выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Літаратура і Мастацтва» папаўняюць масіў беларускіх дзіцячых выданняў у сваѐй большасці цікавымі творамі ў добрай рэдактарскай апрацоўцы.

ЛІТАРАТУРА

1 Барто, А. Записки детского поэта / А. Барто. – М. : Омега-

Пресс, 2006.

2 Редакторская подготовка изданий / С. Г. Антонова [и др.] – М.: МГУП, 2002.

3 Чуковский, К. И. От двух до пяти / К. И. Чуковский. – Минск: Нар. асвета, 1983.

4 Якимович, Ю. Мир печати: популярный иллюстрированный сло- варь-справочник… / Ю. Якимович. – М. : Дограф, 2000.

 

УДК 655.42

А. С. Малюкевич, асп.

О. В. Токарь, канд. тех. наук, доц. (БГТУ, г. Минск)