Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

АсаблІвасцІ развІцця стылю барока Ў дэкаратыЎна-прыкладным мастацтве беларусІ (па матэрыялах ювелІрнай справы)

Мэта   артыкула        –          разгледзець    асаблівасці     стылю барока ў

айчынным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і, менавіта, у ювелірнай справе. Этапы развіцця стылю ў Беларусі: ранняе барока (к. XVI – п. п. XVII ст.), сталае (сяр.– др. п. XVII ст. –30-я гг. XVIII ст.) і позняе (30–80-я гг. XVIII ст.). Самабытнасць айчыннага мастацтва ў тым, што яно не падобна ні на рускае, ні на польскае (першае не ведала ні готыкі, ні рэнесансу, а да барока далучалася праз Беларусь;

другое праз нашу краіну засвойвала візантыйскую традыцыю). У вырабах к. XVI – п. XVII ст. назіраюцца рысы Рэнесанса, гатызаваныя элементы, ці так званае «гатычнае барока». У прыкладным мастацтве ўзрастае значнасць відовішчных элементаў, эфектнага ўздзеяння. У аздабленні палацаў і храмаў шырока прымяняецца рэльефная паліхромная кафля, мастацкае кавальства, чаканка і асабліва разьба па дрэве, якая дасягнула ў XVII ст. свайго росквіту. Засвоіўшы лепшыя дасягненні заходнееўрапейскага мастацтва, злучыўшы іх з мясцовымі мастацкімі традыцыямі, рамеснікі стварылі свой тыпова беларускі варыянт барочнай разьбы. Беларускія майстры ўнеслі значны ўклад у станаўленне барока ў Расіі і развіццѐ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва др. п. XVII ст. Інтэнсіўнае развіццѐ дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва ў эпоху барока было абумоўлена аб‘яднаннямі рамеснікаў у цэхі. Стыль барока набыў у Беларусі лакальны характар, мясцовыя асаблівасці. Гэтаму садзейнічалі густы заказчыкаў, прыток у краіну іншаземных майстроў, якія абапіраліся на традыцыі беларускага мастацтва. У ювелірнай справе сяр. – др. п. XVII ст. адбылося   засваенне   новых   арнаментальных   матываў   і   прыѐмаў чаканкі, якія рамеснікі спалучаюць з ліццѐм па форме, гравіраваннем, філігранню, чарненнем, павышаным рэльефам. Пры агульнаеўрапейскай эвалюцыі стыляў для айчынных майстроў характэрны канкрэтнасць і рацыяналістычнасць мыслення, сувязь з фальклорнымі традыцыямі і амаль поўная адсутнасць цікавасці да абстрактнай  арнаментыкі.  Другая-трэцяя  чверці  XVIII  ст.  у еўрапейскім мастацтве адзначаны праявамі апошняй стадыі барока – ракако. Ва ўсіх відах мастацтва Беларусі адбылося станаўленне новага стылю, засваенне арнаментыкі і тэхнічных прыѐмаў, у той жа час назіраўся складаны працэс развіцця мастацкіх школ.

 

 

УДК 947.6.01

І. М. Рыжанкоў, канд. гіст. навук, дац.

(БДТУ, г. Мінск)