Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

Аграпрамысловая Інтэграцыя І якасныя зрухІ Ў характары І формах арганІзацыІ вытворчай працы калгаснІкаЎ І рабочых саЎгасаЎ беларускай сср (70–80-я гг. хх ст.)

У 1970–1985 гг. вызначальнымі для сельскай гаспадаркі БССР былі вытворчая канцэнтрацыя, кааперыраванне, аграпрамысловая інтэграцыя, вынікам якіх стала з‘яўленне буйных міжгаспадарчых спецыялізаваных прадпрыемстваў – комплексаў па вытворчасці сельгаспрадукцыі.  Гэта  адчувальна  ўплывала  на  змест,  характар  і

формы арганізацыі працы аграрыяў. Складваліся спрыяльныя ўмовы для  ўкаранення  індустрыяльных  тэхналогій  і  тэхнічнага пераўзбраення галіны. Даследуемы перыяд характарызаваўся пастаянным  нарастаннем  паставак  на  вѐску  энерганасычаных трактараў і аўтамабіляў, а таксама комплексаў машын у выглядзе закончаных паточных ліній. На іх аснове была праведзена шырокая механізацыя раслінаводства, частковая механізацыя і аўтаматызацыя працаѐмкіх працэсаў у жывѐлагадоўлі, поўная механізацыя і аўтаматызацыя вытворчасці на буйных жывѐлагадоўчых комплексах. Азначылася ўстойлівая тэндэнцыя павышэння тэхнічных характарыстык    сельскагаспадарчай    працы,    пашырылася    сфера

спецыяльных прафессійна-тэхнічных кваліфікацый і навыкаў. Аднак задача комплекснай механізацыі сельскай гаспадаркі ў цэлым не была вырашана з-за шэрагу сацыяльна-эканамічных фактараў і недастатковага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Якасныя зрухі ў характары агравытворчасці патрабавалі перамен у формах арганізацый працы калгаснікаў і рабочых саўгасаў. Асноўнай арганізацыйнай формай працы  механізатараў-паляводаў  стала  механізаваная  вытворчая брыгада з пастаяннымі спецыялізаванымі звеннямі канечнай прадукцыі. З 1978 г. пачалі фарміравацца пастаянныя і часовая ўборачна-транспартныя атрады. У жывѐлагадоўлі ўзніклі брыгадная і брыгадна-звеннявая праца пры адкорме буйной рагатай жывѐлы і ў малочнай    вытворчасці,    раздзельна-групавая    і    цэхавая    –    на

свінагадоўчых  комплексах. У цэлым новыя арганізацыйныя  формы вялі да значнай рацыяналізацыі рэжыму працы і адпачынку сярод кваліфіцыраваных пракоўнікаў вѐскі.

Аналіз паказаў, што ва ўмовах дэфіцыту кадраў масавых прафесій, павышэнне якасных характарыстык сяльгасвытворчасці і змены ў арганізацыі працы станавіліся сродкам фарміравання стабільных працоўных калектываў.

 

 

УДК 739.2.033(476)

Н. І. Наркевіч, канд. мастацтвазнаўства, асіст.

(БДТУ, г. Мінск)