Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

РазвІццё культуры нацыянальных меншасцяЎ у бсср у 20-х гг. xix ст.

20-я гг. XIX ст. ў гісторыі нашай краіны вядомыя як перыяд

адраджэння, росквіту перш за ўсѐ беларускай культуры і мовы. Гэта быў час правядзення беларусізацыі – палітыкі нацыянальна- дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, характэрнай рысай якой стала і тое, што не засталiся без увагi інтарэсы нацыянальных  меншасцей,  якiя  жылi  на  тэрыторыi  Беларусi. Адносіны да iх мовы i культуры былi аналагiчнымi адносiнам да бела- рускай мовы i культуры. Іх развіццѐ падтрымлiвалася, забяспечвалася матэрыяльна i арганiзацыйна. Для гэтых народаў стваралася сiстэма экстэрытарыяльнай аўтаномii, якая прадугледжвала арганiзацыю сельскiх i гарадскiх нацыянальных Саветаў там, дзе жыло больш чым

500 прадстаўнiкоў    той    цi    iншай    нацыянальнасцi.    Зыходным прынцыпам нацыянальнай палiтыкi ў школьнай справе вызначаўся прынцып      забяспячэння      правоў      i      магчымасцей      кожнай

нацыянальнасцi,   пражываючай   на   Беларусi,   навучаць   дзяцей   на роднай мове адпаведна ix удзельнай вазе ў агульнай колькасцi насельнiцтва i жаданню бацькоў. Побач з бeлapycкiмi адчынялiся школы i класы з роднай мовай выкладання для прадстаўнiкоў нацыянальных  меншасцей.  У  перыяд  ажыццяўлення  беларусізацыі

адной   з   самых   вострых   была   праблема   адукаваных   кадраў.   А

станаўленне ceткi адукацыi нацыянальных меншасцей патрабавала падрыхтоўкi  адпаведных  педагагiчных  кадраў.  І  ў  хуткім  часе  для

гэтага былі створаны ўсе ўмовы. Яшчэ адной складанай праблемай

было забяспячэнне неабходнай літаратурай, падручнікамі, выданне часопісаў, што было звязана з надзвычайнай адсталасцю друкарскай тэхнікі. Kaлi ў 1924-1925 гг. Белдзяржвыдавецтва выдавала кнiгi на 4- х мовах – беларускай, рускай, яўрэйскай i польскай, то ў 1927-1928 гг.

– ужо на 6-цi (яшчэ лiтоўскай i латышскай). Шырокая праца вялася па вывучэнню попыту на кнігі, для чаго ў кожнай акрузе вылучаліся спе- цыяльныя  лаўкі,  а  ў  Мінску пры  Цэнтральным  доме  селяніна быў

арганізаваны спецыяльны кіѐск. Вялікая ўвага надавалася распаў- сюджванню літаратуры, асабліва на вѐсцы. Прасоўванне кнігі лічы- лася не толькі вялікай культурнай справай, але і важнай палітычнай працай, што дапамагала правядзенню нацыянальнай палітыкі.

Зразумела,   што   такія   кантакты   вялі   да   ўзаемаўзбагачэння культур народаў, якія жылі на Беларусі, што было пажаданым для кожнага з іх.

 

 

УДК 947.6 «ХІХ-ХХ»

П. С. Кручак, канд. гіст. навук, дац.

(БДТУ, г. Мінск)