Общественные и гуманитарные науки - Тезисы докладов 76-й научно-технической конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов

ГІстарыяграфІчны агляд даследаванняЎ мІжваеннай беларускай І ЎкраІнскай дыяспар

Тэма    фарміравання і           дзейнасці        беларускай     эміграцыі       сѐння

з‘яўляецца актуальнай і запатрабаванай. У апошнія гады колькасць манаграфій і артыкулаў па дадзенай тэме ў Беларусі значна павялічылася, аднак пры аналізе публікацый па гісторыі беларускай дыяспары становіцца відавочна, што далѐка не ўсе аспекты палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця беларусаў замежжа вывучаны і даследаваны. Да таго ж даволі часта ацэнкі аўтараў навуковых работ па беларускай эміграцыі выключна суб‘ектыўныя, некаторыя даследчыкі абапіраюцца не на гістарычныя крыніцы, а на свае ўласныя перакананні і меркаванні.

Асаблівую ўвагу пры вывучэнні беларускага замежжа неабходна надаваць міжнародным узаемакантактам эмігрантаў, іх культурнаму, эканамінаму і палітычнаму супрацоўніцтву, што дазволіць больш падрабязна    прадставіць    гісторыю    міжваеннай    дыяспары.    Пры

фарміраванні палітычных інстытутаў, культурных асяродкаў і грамадскіх аб‘яднанняў беларускіх эмігрантаў значную падтрымку і дапамогу аказвала больш кансалідаваная і колькасная ўкраінская дыяспара. Супрацоўніцтва паміж беларусамі і ўкраінцамі развівалася

ў розных краінах свету не толькі ў асяродку палітычных эмігрантаў,

але і сярод прадстаўнікоў эканамічнай эміграцыйнай хвалі.

Аспекты         развіцця          і           тэндэнцыі      фарміравання працоўнай      і палітычнай эміграцыі беларускага насельніцтва ў міжваенны перыяд

сѐння распрацаваны недастаткова. Для шырокага вывучэння дадзенай

тэмы даследчыкам не хапае гістарычных крыніц, асабліва вузкая крыніцазнаўчая база беларускай эканамічнай хвалі. Шэраг матэрыялаў па гісторыі беларускай эміграцыі захоўваецца ў замежных архівах, цэнтрах і бібліятэках, таму яшчэ не выкарыстоўваецца гісторыкамі ў

поўнай ступені.

Падчас  аналізу  ўкраінскай  гістарыяграфіі  па  пытаннях  развіцця дыяспары ў міжваенны час неабходна падкрэсліць высокі ўзровень

распрацаванасці прадстаўленай тэмы. Украінкія гісторыкі больш грунтоўна вывучаюць асаблівасці фарміравання эміграцыйных хваляў, дзейнасць палітычных цэнтраў і аб‘яднанняў замежжа, развіццѐ адукацыйных  устаноў  на  Захадзе,  дэталѐва  даследуюць  біяграфіі

вядомых украінскіх эмігрантаў.

 

 

УДК 930.1: 001.8

В. Е. Козляков, д-р ист. наук, проф.

(БДТУ, г. Минск)