УзаемаадносІны вялІкага княства лІтоЎскага з навасІльска-адоеЎскІм княствамУ XV ст. Прадстаўлены артыкул прысвечаны адносінам Вялікага Княства Літоўскага з Навасільска-Адоеўскім княствам у XV ст. Аўтар дае агульную характарыстыку становішча вярхоўскіх княстваў у перыяд іх залежнасці ад літоўскіх гаспадароў. Асноўны акцэнт зроблены на інфармацыі з новай крыніцы, нядаўна ўведзенай у навуковы ўжытак – даканчання паміж вялікім князем літоўскім Казімірам і Навасільскім і Адоеўскім князем Міхаілам Іванавічам 1481 г. Гэты дакумент, які прадстаўляе сабой арыгінальны пергаментны рукапіс з Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, істотна ўзбагачае нашыя веды па гісторыі вярхоўскіх князѐў др. пал. XV ст. У 1427 г. Навасільскія князі, якія раней служылі Маскве, былі прынятыя на службу вялікім князем літоўскім Вітаўтам і заставаліся васаламі літоўскіх гаспадароў да 70–80 гг. XV ст. Аднак яны працягвалі захоўваць даволі высокую ступень самастойнасці і адасобленасці ад Вялікага Княства Літоўскага, а іх адносіны з віленскім дваром афармляліся дамовамі («докончаниями»). Да нашага часу дайшлі тэксты трох даканчанняў: 1442, 1459, і 1483 гг. У кожным з іх з аднаго боку выступае кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір, які прымае на службу Фѐдара Львовіча Варатынскага – у 1442 г, Івана Юр‘евіча Адаеўскага з «братаничы» (пляменнікамі) Бялѐўскімі – у 1459 г., і сыноў вышэй згаданага Фѐдара Львовіча Дзмітрыя і Сямѐна з іх пляменнікам Іванам Міхайлавічам – у 1483 г. Усе тры пагадненні былі вядомыя і апублікаваныя яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., пасля чаго неаднаразова перавыдаваліся. Нядаўна ў навуковы ўжытак была ўведўзена новая крыніца: даканчанне паміж каралѐм польскім і вялікім князем літоўскім Казімірам і «Навасільскім і Адоеўскім» князем Міхаілам Іванавічам ад 26 студзеня 1481 г. Апошні выступае ад імені свайго брата Фѐдара і пляменніка Івана Васільевіча. Было ўстаноўлена, што Міхаіл і Фѐдар Іванавічы – гэта сыны Івана Юр‘евіча Адоеўскага, які прысягнуў Казіміру ў 1459 г., а Іван Васільевіч – нашчадак Бялѐўскіх князѐў, якія выступалі на баку Івана Юр‘евіча ў даканчанні 1459 г. Такім чынам, адносіны навасільскіх і адоеўскіх князѐў з віленскім дваром афармляліся пагадненнямі, якія аднаўляліся кожным новым пакаленнем. Даканчанне 1481 г. пацвярджае гэта назіранне, а таксама дае нам новыя дадзеныя па гісторыі Навасільска-Адоеўскага княства і яго адносінаў з Вялікім Княствам Літоўскім.
УДК 930(476)(477)
В. У. Коваль, канд. гіст. навук, асіст. (БДТУ, г. Мінск)
|
| Оглавление| |